Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 мая 2000 г. № 747 «Об утверждении Положения об экспертной комиссии по подтверждению статуса творческого работника»

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 мая 2000 г. № 747 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка"
———————————————
c20000747

Аб зацвярджэннi Палажэння аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка
Постановление
Совета Министров Республики Беларусь от 24 мая 2000 г. № 747
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 53, 5/3272)
(опубликован - 9 июня 2000 г.)
(Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 2000 г., № 15, ст.415)

Регистрационный номер Национального реестра
5/3272

Дата включения в Национальный реестр
1 июня 2000 г.

Рубрики документа
01.10.07 -- Творческие союзы

Ключевые слова документа
Творческие союзы, Творческие работники, Комиссии, Положение, Министерство культуры.

Междокументные связи

Акты, на основании которых принят документ
Закон Республики Беларусь от 16 декабря 1999 г. № 342-З - [h19900342].

———————————————

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 2000 г. N 747

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII ПА
ПАЦВЯРДЖЭННЮ СТАТУСУ ТВОРЧАГА РАБОТНIКА

У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб творчых саюзах i творчых работнiках" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
24.05.2000 N 747

ПАЛАЖЭННЕ
аб экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу
творчага работнiка

1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб творчых саюзах i творчых работнiках" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., N 4, 2/117) i вызначае парадак работы экспертнай камiсii па пацвярджэнню статусу творчага работнiка (далей - камiсiя), якi не з'яўляецца членам творчага саюза.

2. Камiсiя ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры i фармiруецца з вядучых дзеячаў беларускай культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў творчых саюзаў, адказных работнiкаў Мiнiстэрства культуры i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання. Камiсiя мае пячатку са сваiм найменнем.

3. Колькасны i персанальны склад камiсii зацвярджаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры i каардынацыйнай радай асацыяцыi грамадскiх аб'яднанняў "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў".

4. Кiраўнiцтва дзейнасцю камiсii ажыццяўляе старшыня або яго намеснiк.

5. Сакратар камiсii вядзе справаводства, забяспечвае падрыхтоўку пасяджэнняў камiсii, а таксама вырашае iншыя арганiзацыйныя пытаннi.

6. Камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з творчымi саюзамi, iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi, Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, дзяржаўнымi органамi кiравання, арганiзацыямi.

7. Асноўнай задачай камiсii з'яўляецца правядзенне ўсебаковай грунтоўнай экспертызы творчай дзейнасцi i прафесiйных дасягненняў творчага работнiка, якi не з'яўляецца членам творчага саюза, i пацвярджэнне яго статусу прафесiйным сертыфiкатам па форме згодна з дадаткам.

8. Камiсiя ажыццяўляе:
прыём матэрыялаў, якiя пацвярджаюць вынiкi прафесiйнай творчай дзейнасцi творчага работнiка (апублiкаваннi, абнародаваннi, выкананнi, рэцэнзii, выстаўкi, наяўнасць званняў, прэмiй, лаўрэацтва i iншыя);
падрыхтоўку неабходнай дакументацыi аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка, правядзенне экспертызы творчых работ, афармленне прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка;
выдачу прафесiйнага сертыфiката творчаму работнiку, якi не з'яўляецца членам творчага саюза.

9. Камiсiя мае права:
ствараць секцыi па асобных галiнах культуры i мастацтва для папярэдняга разгляду работ творчых работнiкаў, якiя жадаюць пацвердзiць свой статус прафесiйным сертыфiкатам;
прыцягваць вучоных i спецыялiстаў да рэцэнзавання i экспертызы работ суiскальнiкаў статусу творчага работнiка;
пры неабходнасцi ўносiць прапановы аб камандзiраваннi членаў камiсii i экспертаў для азнаямлення на месцы з работамi, якiя з'яўляюцца вынiкам прафесiйнай творчай дзейнасцi суiскальнiкаў.

10. Пытаннi аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка разглядаюцца на пасяджэннях камiсii, якiя склiкаюцца старшынёй па меры неабходнасцi.

11. Пасяджэнне камiсii лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш як 2/3 яе членаў.

12. Камiсiя прымае рашэнне аб пацвярджэннi або адмове ў пацвярджэннi статусу творчага работнiка ў месячны тэрмiн з дня паступлення заявы. Пры неабходнасцi правядзення экспертызы гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны, але не больш чым на адзiн месяц.

13. Разгляд пытання аб пацвярджэннi статусу творчага работнiка ажыццяўляецца, як правiла, у прысутнасцi заяўнiка.

14. Рашэнне камiсii прымаецца большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii адкрытым або тайным галасаваннем.

15. Рашэнне камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваюць старшыня, сакратар i ўсе члены камiсii, што прысутнiчаюць на пасяджэннi.

16. Парадак iнфармавання заяўнiка аб прынятым рашэннi i выдачы прафесiйнага сертыфiката вызначаецца старшынёй камiсii.

17. Справаздача аб дзейнасцi камiсii разглядаецца ў Мiнiстэрстве культуры не радзей чым адзiн раз у год.

ДАДАТАК
да Палажэння аб экспертнай
камiсii па пацвярджэнню статусу
творчага работнiка

Экспертная камiсiя
па пацвярджэнню статусу творчага работнiка

ПРАФЕСIЙНЫ СЕРТЫФIКАТ

N _________

___________________________________________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, год нараджэння,
___________________________________________________________________
месца жыхарства ўладальнiка сертыфiката)
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________
з'яўляецца творчым работнiкам у галiне ____________________________
___________________________________________________________________
(сфера дзейнасцi)
___________________________________________________________________
___________________________________________________________________

Старшыня камiсii подпiс (iнiцыялы, прозвiшча)

М.П. "___" ____________ 20___ г.