Соглашение о сотрудничестве в области промышленной собственности между Патентным ведомством Республики Польша и Государственным патентным ведомством Республики Беларусь от 23 марта 1995 г.

Соглашение - Государственное патентное ведомство Республики Беларусь при Совете Министров Республики Беларусь от 23 марта 1995 г. "Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне прамысловай уласнасцi памiж Патэнтным ведамствам Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўным патэнтным ведамствам Рэспублiкi Беларусь"
———————————————
i09500117

Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў галiне прамысловай уласнасцi памiж Патэнтным ведамствам Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўным патэнтным ведамствам Рэспублiкi Беларусь
Соглашение
Государственное патентное ведомство Республики Беларусь при Совете Министров Республики Беларусь
от 23 марта 1995 г.

Регистрационный номер Национального реестра
3/1202

Дата включения в Национальный реестр
12 декабря 2003 г.

Место принятия (подписания)
Варшава

Страны-участницы
Республика Беларусь
дата подписания - 23 марта 1995 г.
дата вступл. в силу - 23 марта 1995 г.
Республика Польша
дата подписания - 23 марта 1995 г.
дата вступл. в силу - 23 марта 1995 г.

Рубрики документа
28.01 -- Общие вопросы интеллектуальной собственности в международных гражданско-правовых отношениях

Ключевые слова документа
Промышленная собственность, Промышленность, Семинары, Стажировка, Стажировка за границей, Подготовка кадров.

———————————————

ПАГАДНЕННЕ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦI ПАМIЖ ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I ДЗЯРЖАЎНЫМ ПАТЭНТНЫМ ВЕДАМСТВАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ*

____________________________
*Уступiла ў сiлу 23 сакавiка 1995 г.

Патэнтнае ведамства Рэспублiкi Польшча i Дзяржаўнае патэнтнае ведамства Рэспублiкi Беларусь (называных далей Ведамствы), жадаючы садзейнiчаць развiццю навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж Польшчай i Беларуссю, адзначаючы важнае значэнне пытанняў аховы прамысловай уласнасцi ў гэтых краiнах, пагадзiлiся аб наступным:

Артыкул 1

Ведамствы будуць прымаць усе магчымыя меры дзеля развiцця i паглыблення ўзаемавыгадных адносiн памiж iмi шляхам абмену вопытам i ўзаемадапамогi ў пытаннях, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.

Артыкул 2

Ведамствы будуць супрацоўнiчаць па наступных асноўных накiрунках:
- прававыя пытаннi аховы прамысловай уласнасцi;
- экспертыза аб'ектаў прамысловай уласнасцi;
- патэнтная iнфармацыя i аўтаматызацыя;
- падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне прамысловай уласнасцi.

Артыкул 3

Канкрэтныя мерапрыемствы па асноўных накiрунках супрацоўнiцтва i форма iх правядзення (абмен iнфармацыяй, кансультацыi, сумесныя семiнары, узаемныя стажыроўкi спецыялiстаў i г.д.) будуць прадугледжвацца адпаведнымi рабочымi планамi, якiя могуць быць узгоднены шляхам перапiскi.

Артыкул 4

Камандзiраванне спецыялiстаў для рэалiзацыi канкрэтных мерапрыемстваў у рамках асноўных напрамкаў супрацоўнiцтва фiнансуецца тым бокам, якi iх накiроўвае, калi iншае не агаворана рабочым планам.

Артыкул 5

Ведамствы, як правiла, адзiн раз у год, па чарзе, у Польшчы i Беларусi, праводзяць перагаворы, дзе абмяркоўваюць развiццё супрацоўнiцтва. Вынiкi перагавораў афармляюць пратаколам.

Артыкул 6

Гэта пагадненне ўступае ў сiлу з моманту яго падпiсання i дзейнiчае неабмежаваны час. Бакi могуць дэнансаваць гэтае пагадненне, паведамiўшы пра дэнансацыю за тры месяцы да заканчэння календарнага году.

Аформлена ў г.Варшаве 23 сакавiка 1995 года ў двух экзэмплярах на рускай мове. Пагадненне будзе падрыхтавана на польскай i беларускай мовах i накiравана бакам на подпiс.

За Патэнтнае ведамства За Дзяржаўнае патэнтнае Рэспублiкi Польшча ведамства Рэспублiкi Беларусь
В.Котарба В.I.Кудашоў

Файлы для скачивания: